Лавриненко Игорь Владимирович
Заместитель председателя Постоянной комиссии Палаты представителей Национального Собрания Республики Беларусь по национальной безопасности
Служу Отечеству и народу!

Лавриненко Игорь Владимирович
Главная Новости

Новости

Зваротная сувязь. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў наведаў Бярэзінскі раён

22 06/2020
  Сустрэчы дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігара Лаўрыненкі з працоўнымі калектывамі прайшлі на Бярэзіншчыне. 
  Падчас візіту парламетарый наведаў установы адукацыі і спорту, аздараўленчы лагер “Папараць-кветка” і сельгаспрадпрыемства “Брадзец”. У фармаце адкрытага дыялогу размова ішла пра стан надзённых спраў арганізацый і прадпрыемстваў, аб дынаміцы і перспектывах іх развіцця. Не абышлося і без абмеркавання вытворчых паказчыкаў і ўзроўню аплаты працы работнікаў. 

  Усюды на аб’ектах Ігар Уладзіміравіч адзначаў, што, нягледзячы на складаную эпідэміялагічную сітуацыю, работа ў рэгіёне кіпіць, не назіраецца звальненняў і вымушаных водпускаў работнікаў. Персанал устаноў культуры, спорту і адпачынку заняты рамонтам і добраўпарадкаваннем прылеглых тэрыторый, каб своечасова і якасна падрыхтавацца да прыёму наведвальнікаў, вучняў і дзяцей. 
   Рыхтуюцца да ўборачнай і механізатары ААТ “Брадзец”. Тут, дзякуючы намаганням маладога кіраўніка, створаны належныя ўмовы для працы і дастойнага заробку работнікаў.

  У ходзе сустрэч бярэзінцы задавалі дэпутату хвалюючыя пытанні, выказвалі прапановы і пажаданні. 
    - За апошнія гады у раёне шмат зроблена для паляпшэння дабрабыту людзей. Бярэзінскі раён – адзін з нямногіх у Мінскай вобласці, дзе ўжо функцыянуюць тры значныя для жыццядзейнасці бярэзінцаў аб’екты: энергакрыніца на мясцовых відах паліва, ачышчальныя збудаванні, станцыя абезжалезьвання і другога пад’ёму вады. Актыўна вядзецца і жыллёвае будаўніцтва: у хуткім часе плануецца завяршэнне новабудоўлі для мнагадзетных сем’яў па вуліцы Кастрычніцкай, - падзяліўся ўбачаным Ігар Лаўрыненка.

Новости по теме: Работа в округе
Все новости
(8-017) 211-08-65

Помощники депутата

Толкач Людмила Ивановна
(+375 29) 574-29-61

Ракецкий Сергей Иванович
(+375 29) 702-31-68