Лавриненко Игорь Владимирович
Заместитель председателя Постоянной комиссии Палаты представителей Национального Собрания Республики Беларусь по национальной безопасности
Служу Отечеству и народу!

Лавриненко Игорь Владимирович
Главная Новости

Новости

Навагодняя дабрачынная акцыя “Нашы дзеці”

27 12/2019
   Напярэдадні Новага года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання Ігар Уладзіміравіч Лаўрыненка і начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення Мінаблвыканкама Мікалай Мікалаевіч Кухавец завіталі ў вёску Каменны Барок Бярэзінскага раёну да прыёмнай сям’і Талочыных. Гаспадары - Таццяна Дзмітрыеўна і Анатолій Рыгоравіч - сардэчна віталі шаноўных гасцей у сваёй утульнай, светлай вясковай хаце, дзе прыемна пахла духмянымі пірагамі, а дзеці шчыра радаваліся навагоднім падарункам, якія ім былі ўручаны ля прыгожай, святочна прыбранай ялінкі.

   Зараз у сям’і Талочыных выхоўваецца трое братоў-сірот – Ягор, Стас і Улад Крэеры, а ўсяго праз іх добрыя рукі і шчырыя сэрцы (з 2004 года, калі была створана прыёмная сям’я) прайшлі 12 дзяцей, якім давялося па волі лёсу застацца без апекі бацькоў.

Все новости
(8-017) 211-08-65

Помощники депутата

Толкач Людмила Ивановна
(+375 29) 574-29-61

Ракецкий Сергей Иванович
(+375 29) 702-31-68