Лавриненко Игорь Владимирович
Заместитель председателя Постоянной комиссии Палаты представителей Национального Собрания Республики Беларусь по национальной безопасности
Служу Отечеству и народу!

Лавриненко Игорь Владимирович
Главная Новости

Новости

На Бярэзіншчыне зацягнулі Каляду на дуба

21 01/2020
   «Цягнуць Каляду на дуба» — гэты абрад некалі быў распаўсюджаны па ўсёй Бярэзіншчыне, а цяпер лічыцца архаічным і занесены ў спіс гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі.
   З даўніх часоў калядны цыкл складалі тры святы — Ражство, стары Новы год і Вадохрышча.Паўсюдна па Беларусі калядныя святы заканчваліся на Вадохрышча, і толькі на Бярэзіншчыне даўняй традыцыяй было завяршаць калядны цыкл 21 студзеня самабытным абрадам “Цягнуць Каляду на дуба”. Ён па крупінках быў адноўлены былым дырэктарам Новінскага сельскага Дома культуры Нінай Клімовіч. Шмат гадоў старажытны абрад нязменна збірае аматараў нацыянальнага фальклору з усіх куточкаў Беларусі ў вёсцы Новіны.
  Па традыцыі, здымаюць старую і ўмацоўваюць новую Каляду на разгалінаванні дуба. Старое кола і саламяную ляльку, якія захаваліся з мінулага года, скідаюць з дуба і падпальваюць, вакол кастрышча і дуба спяваюць абрадавыя песні, водзяць карагод. 

  Удзел у мерапрыемстве прыняў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Уладзіміравіч Лаўрыненка.

Все новости
(8-017) 211-08-65

Помощники депутата

Толкач Людмила Ивановна
(+375 29) 574-29-61

Ракецкий Сергей Иванович
(+375 29) 702-31-68