Лавриненко Игорь Владимирович
Заместитель председателя Постоянной комиссии Палаты представителей Национального Собрания Республики Беларусь по национальной безопасности
Служу Отечеству и народу!

Лавриненко Игорь Владимирович
Главная Новости

Новости

“Галоўнае наша дасягненне – бяспека і суверэнітэт”

21 07/2020
   Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Лаўрыненка правёў сустрэчы ў працоўных калектывах сельгасфіліяла “Арэшкавічы”, Лешніцкай установы адукацыі і Бярэзінскага раённага Цэнтра культуры. 
   Ігар Уладзіміравіч расказаў бярэзінцам аб сваёй дэпутацкай дзейнасці, новых законапраектах, рабоце сесіі. Парламентарый з’яўляецца намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы. Таму падчас дыялогу закранулі і гэту тэму.
 - Бываючы па справах у розных краінах, заўсёды з вялікім задавальненнем вяртаюся ў родную Беларусь. Я ганаруся нашай мірнай і незалежнай краінай, галоўным дасягненнем якой з’яўляюцца – бяспека і суверэнітэт. І толькі ад нас залежыць, ці застанецца яна ў будучым такой для нашых дзяцей і ўнукаў, - падзяліўся сваім меркаваннем дэпутат.

   Адзначаў ён і станоўчыя змены ў раёне, што навідавоку не толькі для бярэзінцаў, але і гасцей. Так, сёлета ў горадзе пачаў функцыянаваць сацыяльна-значны аб’ект “Пазапляцоўкавыя сеткі і збудаванні водазабеспячэння горада Беразіно”. У складзе яго — станцыя абезжалезьвання і другога пад’ёму вады. Дзейнасць аб’екта дазваляе забяспечыць гараджан бесперабойнай падачай вады нарматыўнай якасці. Прычым, перш чым трапіць да спажыўца, вада праходзіць не толькі ачыстку, але і абеззаражэнне праз устаноўку ўльтрафіялетавага выпрамянення. Не спыняецца ў раёне работа па паляпшэнні стану мясцовых дарог. Ужо сёння адчуць выгоды новага дарожнага палатна можна, праязджаючы ўчастак дарогі ад вёскі Дзмітравічы да вёскі Арэшкавічы. 

  Дарэчы, да парламентарыя ў гэты дзень звярталіся бярэзінцы і з пытаннямі падчас яго асабістага прыёму ў Дзмітравіцкім сельскім выканаўчым камітэце з адначасовым правядзеннем “прамой лініі”. Звароты датычыліся рамонту вуліцы Красіна горада і ўдасканалення рэжыму работы магазіна ў вёсцы Арэшкавічы.

Новости по теме: Работа в округе
Все новости
(8-017) 211-08-65

Помощники депутата

Толкач Людмила Ивановна
(+375 29) 574-29-61

Ракецкий Сергей Иванович
(+375 29) 702-31-68