Лавриненко Игорь Владимирович
Заместитель председателя Постоянной комиссии Палаты представителей Национального Собрания Республики Беларусь по национальной безопасности
Служу Отечеству и народу!

Лавриненко Игорь Владимирович
Главная Новости

Новости

Дэпутат у сваёй акрузе. 
Чаму вяскоўцам даводзіцца ездзіць у горад?

18 03/2020
   Прыём грамадзян у Багушэвіцкім сельвыканкаме Бярэзінскага раёну  з адначасовым правядзеннем “прамой лініі” правёў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Лаўрыненка. 
   Па дапамогу ў вырашэнні праблемнага пытання ад імя вяскоўцаў да парламентарыя звярнулася стараста аграгарадка Багушэвічы. Мясцовая жыхарка выказала незадаволенасць рэжымам работы паштовага аддзялення. Так, рабочы дзень спецыяліста аддзялення супадае з рабочым днём вяскоўцаў, што стварае нязручнасці пры неабходнасці аплаціць камунальныя і паштовыя паслугі, мабільную сувязь, пагасіць крэдыт, атрымаць пенсію і матэрыяльную дапамогу. Вось мясцовым і даводзіцца дзеля гэтага спецыяльна ездзіць у горад за дваццаць кіламетраў. А калі такой магчымасці няма, то што рабіць? Таму і выступаюць жыхары аграгарадка з прапановай аб змяненні рэжыму з улікам іх запытаў.
    Вырашэнне пытання ўзята на кантроль мясцовай улады.
   Дэпутат звярнуў увагу і на шэраг іншых аспектаў. Пацікавіўся, ці няма праблем з рухам аўтобусаў, работай аўталаўкі, рамонтам і добраўпарадкаваннем мясцовых дарог, своечасовасцю выплаты пенсій.

Новости по теме: Работа в округе
Все новости
(8-017) 211-08-65

Помощники депутата

Толкач Людмила Ивановна
(+375 29) 574-29-61

Ракецкий Сергей Иванович
(+375 29) 702-31-68