Лавриненко Игорь Владимирович
Заместитель председателя Постоянной комиссии Палаты представителей Национального Собрания Республики Беларусь по национальной безопасности
Служу Отечеству и народу!

Лавриненко Игорь Владимирович
Главная Новости

Новости

 Акцыя «Я люблю Беларусь» у Крупках

20 08/2020
   Пачалася акцыя песняй «Беларусь», пранікнёнай, эмацыянальнай, якая распавядае пра беларускі народ як моцны і адзіны. Мерапрыемства прайшло ў фармаце адкрытага мікрафону, дзе кожны мог выказаць сваю думку.
  Жадаючых выказацца было шмат. Педагогі, медыкі, спартсмены, афіцэры… А таксама тыя людзі, якія цяпер жывуць у Крупках, а некалькі дзесяцігоддзяў таму прыехалі ў гэты раён з Малдовы, Украіны… Яны з трапятаннем у голасе, а некаторыя і са слязьмі, узгадвалі боль, гора, нястачы, што былі на іх радзіме, калі туды прыйшлі разлад і войны. І выказвалі агульую думку, што ўсім нам патрэбны толькі мір і згода.
  Да акцыі крупчан далучыўся дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Ігар Лаўрыненка. Ён адзначыў, што галоўнае – гэта бяспека, незалежнасць нашай краіны, а навязванне пэўных думак, учынкаў, сімвалаў недапушчальна. 
     Сэрцам дакрануцца да Радзімы… Ці гэта не вялікае шчасце? Жыць на зямлі, дзе ты нарадзіўся, вырас, дзе прайшло тваё дзяцінства, дзе сустрэў першае каханне. Самы вялікі скарб, які маем мы, беларусы, – гэта мір. Нашы прадзеды, дзяды, бацькі адстаялі незалежнасць нашай беларускай зямлі. А сёння ўжо мы нясем адказнасць за нашу з вамі будучыню, за будучыню нашых дзяцей, за будучыню Беларусі. Тое, што сёння адбываецца на вуліцах нашых гарадоў вядзе да падзелу беларусаў на чужых і сваіх. Усё больш людзей разумее, што важна знайсці кампраміс і зберагчы краіну ад катастрофы. Несумненна – толькі разам мы зможам зрабіць усё, каб незалежная Беларусь назаўсёды заставалася нашым надзейным і ўтульным домам, – выказвалі свае меркаванні удзельнікі акцыі.
   Ахвярай хуткасці не стаць! – напісаў Ніл Гілевіч шмат гадоў таму, але словы гэтыя актуальнасці не страцілі і сёння.
  – Крупкі невялікі горад, але ўтульны і спакойны, – падкрэсліў старшыня Крупскага райвыканкама Анатоль Козел. – Тут жывуць людзі розных прафесій, рознай веры, розных нацыянальнасцяў. Але ўсіх нас аб'ядноўвае адно – мы любім сваю Радзіму, мы цэнім мір і паважаем адзін аднаго. Так, у нас у кожнага ёсць сваё меркаванне, свае погляды, свая пазіцыя. Давайце паглядзім адзін аднаму ў вочы, зразумеем адзін аднаго і будзем жыць мірна і ў згодзе. Ад нас з вамі залежыць, што будзе заўтра. 

   Напрыканцы акцыі яе ўдзельнікі ўсе разам выканалі Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь.
Все новости
(8-017) 211-08-65

Помощники депутата

Толкач Людмила Ивановна
(+375 29) 574-29-61

Ракецкий Сергей Иванович
(+375 29) 702-31-68